Государственное учреждение образования "Средняя школа № 9 г.Мозыря"

Мы на карте

POMOGUT.BY

Интернет-портал Президента Республики Беларусь

Беларусь Библиотечная

Белорусская республиканская пионерская организация

Молодежь Беларуси

Областной профориетационный портал

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры


З 20.01. па  25.01.20 г. у нашай  школе  праходзіў  тыдзень   беларускай  мовы  і літаратуры.

Вучні   актыўна  прынялі   ўдзел   у разнастайных  мерапрыемствах: віктарынах,  інтэрактыўных гульнях, конкурсах  малюнкаў, квэст-гульнях. Праводзіліся адкрытыя мерапрыемствы як для старэйшых, так і для малодшых класаў. Дзеці праявілі свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці.  Да некаторых з іх рыхтаваліся загадзя:  рыхтавалі відэаролікі, малявалі плакаты, вучылі на памяць вершы. Вельмі запамінальным і цікавым быў момант, калі   пяцікласнікі   ў беларускіх касцюмах віталі ранкам усіх на роднай  мове з найлепшымі пажаданнямі.

З асаблівым натхненнем праводзілася падрыхтоўка да адкрыцця і закрыцця тыдня. Музычныя, харэаграфічныя таленты  ярка праявіліся пры гучанні беларускіх песень. Парадавала чытанне вершаў  класікаў роднай мовы на сцэне актавай залы. Атрымаўся сапраўдны канцэрт, дзе вучні незвычайна  праявілі сябе і парадавалі  ўсіх прысутных. На закрыцці тыдня самыя актыўныя былі ўзнагароджаны граматамі.

Вельмі прыемна, што ў нашай школе ёсць такія таленавітыя і ініцыятыўныя вучні. Вялікі дзякуй за ўдзел у тыдні беларускай мовы і літаратуры. Да новых сустрэч!

                                          Настаўнікі  беларускай мовы і літаратуры

Фото-факт


Фото-факт

Жыве беларуская мова

Пакуль жыве родная мова, жыве і краіна ў якой мы жывём. Калі перастанем гаварыць на беларускай мове, дык знікне прыналежнасць чалавека да радзімы ў якой ён нарадзўся.  Гэта знае кожны дарослы чалавек. А вось як маленькі грамадзянін успрымае гэту аксіёму, нам давялося пачуць у час правядзння тыдня беларускай мовы на прыканцы студзеня ў школе. 
Кожны маленькі вучань правільна назваў краіну ў якой ён жыве, але частка з іх назвала савёй мовай рускую. Чаму так? Мабыць, нам усім  трэба больш часу надаваць існуючай  праблеме. Насаўнікі  пачатковых класаў добра разумеюць і адчуваюць гэта. На ўроках беларускай мовы і літаратуры выхоўваюць павагу і любоў да Радзімы і яе мовы. На пазакласных часах аддаюць перавагу гутаркам і мерапрыемствам, дзе фарміруюць грамадзяніна саёй краіны.
Тыдзень беларускай мовы пачаўся з літаратурна-музычнай кампазіцыі "Жыві, родная мова". Мерапрыемства нібы дало старт да розных відаў гульняў, конкурсаў, пазакласных часах, урокаў прысвечаных нашай Радзіме і роднай мове. Увесь тыдзень адбываліся прагляды відэаролікаў пра Беларусь, і ўсе вучні пачатковых класаў прадставілі свае малюнкі на тэму "Я люблю родную мову".
         З цікавасцю  ўдзельнічалі вучні 4-ых класаў у гульні "Вывучаем беларускую мову" пад кіраўніцтвам І.І. Гаўрылавец.  Настаўнікі 3-іх класаў Курмаз Л.С., Пікуза А.У., Шыршова Н.П. захапілі вучняў незвычайнай віктарынай "Гавары па беларуску", дзе яны пазнаёміліся выхаванцаў з трапнымі беларускімі выразамі, новымі сучаснымі паняццямі. І галоўнае - гэта ўсё спатрэбіцца вучням на уроках беларускай мовы і ў жыцці. 
Дзеці пачатковых класаў шмат гулялі. Для самых маленькіх, вучняў 1-ых классаў, настаўнікі Шумак Т.С., Прыходзька А.М. правялі гульні і забаўляльныя мерапрыемствы, якія знаёмілі дзяцей  з новымі словамі і паняццямі, з гульнямі часоў нашых бабуль. А гульня "Сакрэты беларускай мовы" запрасіла малодшых школьнікаў у краіну ведаў пра родную мову.
Быў час і для ўдзулу вучняў і ў сур*ёзнай справе.  Настаўнікі 4-ых класаў Басак В.А., Лісавец А.Д. правялі алімпіяду па беларускай мове "Юны мовазнаўца".  Дзяцей удзльнічала вельмі шмат. Кожны хацеў даведадацца аб сваіх магчымасцях па роднай мове. Ды і настаўнікі атрымалі адваротную сувязь, што дае магчымасць для работы на ўроках.
Асабліва ўразіла вучняў і настаўнікаў пазакласнае  мерапрыемства "Мы - Беларусы", якое адбылося ў 1 "В" класе пад кіраўніцтвам Паляжаевай В.Р.. Яно дало магчымасць выхоўваць у маленькіх вучняў першага класа лепшыя традыцыі нацыянальнай культуры, павагу да роднага краю, мовы і людзей, фарміравала элементарныя навыкі культурнай спадчыны і гістарычнага мінулага.
Шмат цікавага і пазнавальнага адбылося ў гэты тыдзень. Вучням спадабаліся ўсе мерапрыемствы і яны хацель б падоўжыць і гульні, і конкурсы, і алімпяды на роднай мове. Спадабаўся тыдзень беларускай мовы і бацькам, якія бываюць частымі гасцямі ў школе. Многія з іх прымалі ўдзел у конкурсе малюнкаў разам са сваімі дзецьмі, прысутнічалі на мерапрыемствах. А самае галоўнау -дзеці адчулі, што яны сталі бліжэй да роднай мовы.

Фотофакт

Соседние подразделы:
Неделя истории, географии и учебного предмета «Человек и мир»
Неделя химии и биологии
Неделя изобразительного искусства, факультативных занятий художественной направленности

Выбор языка

Контакты

(8-0236) 35-72-73
mozsh9@mail.gomel.by

247760, Республика Беларусь, Гомельская область, г.Мозырь, ул. Притыцкого, 23
Открыть контакты

Телефон доверия

Профилактика короновирусной инфекции

Год малой Родины

75 лет Великой Победы

Министерство образования Республики Беларусь

Национальный образовательный портал

Академия последипломного образования

Главное управление образования Гомельского областного исполнительного комитета

Отдел образования Мозырского райисполкома

Мозырский районный исполнительный комитет

Гомельский областной институт развития образования

Детский правовой сайт

Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь