Государственное учреждение образования "Средняя школа № 9 г.Мозыря"

Интернет-портал Президента Республики Беларусь

Белорусская республиканская пионерская организация

Молодежь Беларуси

Областной профориетационный портал

II Европейские Игры в 2019

Перепись населения в 2019 году

Наша гордость

Кожная ўстанова адукацыі мае свой вопыт і традыцыі. І шляхі ўзрошчвання талентаў у кожнай школе свае — цярністыя, з мноствам падводных рыфаў, якія сустракаюцца караблям ведаў у доўгіх падарожжах. Тым больш чаканай і ўрачыстай становіцца кожная перамога для вучня з яго настаўнікам і для бацькоў. А ў канцы такога шляху, які акрэслены вучэбным годам, мы збіраем і падлічваем кожнае зернейка нашай плённай працы.

Напрыканцы года ўжо каторы раз сярэдняя школа № 9 г. Мазыра Гомельскай вобласці запрасіла сваё сузор’е талентаў у залу палаца культуры. На ўрачыстым мерапрыемстве атрымаў узнагароду кожны, хто на працягу года ішоў да перамог, стаўшы удзельнікам інтэлектуальных і спартыўных спаборніцтваў розных ўзроўняў, — кожны вучань і яго настаўнік. Асаблівую душэўную цеплыню, сямейнасць атмасферы свята надала прысутнасць бацькоў таленавітых вучняў — кожнага асабіста запрасілі на ўшанаванне юных талентаў.

Мерапрыемства ўяўляла сабой падарожжа на брыганціне, якая збірала экіпаж на розных астравах ведаў. Адміралам школьнага «флоту» выступіла дырэктар школы Хамутоўская Вольга Аляксееўна. Акрамя цёплых слоў падзякі вучням, іх бацькам і настаўніцкаму калектыву, дырэктар нагадала, што дзякуючы згуртаванасці такой каманды школа каторы год трымае высокую планку — першае месца ў спаборніцтве сярод устаноў адукацыі раёна.

Першымі на сцэну выйшлі разам з бацькамі пераможцы і ўдзельнікі самых высокіх ўзроўняў, якія атрымалі дыпломы абласных алімпіяд і конкурсаў і дастойна паказалі сябе ва ўсёй рэспубліцы.

Наступнымі запрашаліся на сцэну пераможцы раённых этапаў алімпіяд з розных астравоў ведаў: востраў «Філалогія» (беларуская, руская і замежныя мовы), востраў «Тысяча дарог» (гісторыя, геаграфія, грамадазнаўства), востраў «Дакладныя навукі, хімія і біялогія», востраў «Тры асілкі», які прадстаўлялі пераможцы спартыўных і працоўных спаборніцтваў.

Асобна трэба адзначыць востраў «Мастацтва», дзе прысутнічалі творчыя таленты. Яны ўпрыгожылі цырымонію узнагароджання, яшчэ раз прадэманстраваўшы свае ўнікальныя здольнасці. Гасцей свята выступленнямі павіншавалі вучаніца школы Эвеліна Лыгач, пераможца Міжнароднага фестывалю «Зямля пад белымі крыламі»; танцавальны калектыў школы «NRJ-kids», удзельнік і пераможца міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў; выхаванцы школьнай дзіцячай тэатральнай студыі «Крэсень», дыпламанты рэспубліканскіх конкурсаў.

Закрывалі праграму салісты школьнай вакальнай студыі «Дзіцячы час» выкананнем гімна школы.

Радуе, што адукацыя сёння можа ганарыцца плёнам сваёй работы. А падобныя мерапрыемствы аб’ядноўваюць і натхняюць на дасягненні новых вышынь.

Наталля Уладзіміраўна Козырава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 9 г. Мазыра Гомельскай вобласці



Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Наша гордость
Наша гордость
СМИ о нас
Результаты работы школы за 2017/2018 учебный год

Выбор языка

Контакты

(8-0236) 35-72-73
mozschool9@mail.ru

247760, Республика Беларусь, Гомельская область, г.Мозырь, ул. Притыцкого, 23
Открыть контакты

Год малой Родины

100 лет со дня создания БССР

Телефон доверия

Белорусский национальный образовательный интернет-портал

Министерство образования Республики Беларусь

Национальный образовательный портал

Академия последипломного образования

Отдел образования Мозырского райисполкома

Мозырский районный исполнительный комитет

Гомельский областной институт развития образования

Детский правовой сайт

Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь

Главное управление образования Гомельского областного исполнительного комитета

POMOGUT.BY